19 чэрвеня ў Гродне адбудзецца працэсія Божага Цела па вуліцах горада.
Працэсія пройдзе пасля Імшы, якая адбудзецца ў катэдры св. Францішка Ксаверыя. Імша пачнецца ў 18.00.
Маршрут працэсіі будзе традыцыйным.
Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае гродзенскіх парафіян прыняць удзел у працэсіі, каб даць жыхарам горада сведчанне сваёй веры.