У суботу 14 чэрвеня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбудзецца Імша падзякі за дар жыцця біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя з нагоды яго 50-годдзя.
Пачатак у 12.00.
Да ўдзелу запрашаюцца святары, законныя сёстры, свецкія вернікі дыяцэзіі, каб, як адзначаецца, “падтрымаць юбіляра малітвай”.