Skip to main content

У гродзенскай катэдры пройдзе “Вігілія Пяцідзясятніцы”

Foto sobor Svyatogo Frantsiska Ksaveriya v Grodno 800x400У суботу 7 чэрвеня ў гродзенскай катэдры адбудзецца малітоўнае мерапрыемства “Вігілія Пяцідзясятніцы”. Яно пройдзе напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, якая будзе адзначацца на наступны дзень.

Пачатак у 20.00, заканчэнне ў 23.00. Арганізатар – гродзенская каталіцкая евангелізацыйная супольнасць “Эхад”.

У праграме – малітва праслаўлення, канферэнцыя, з якой выступіць кс. Алег Пятрашка, адарацыя, малітва абнаўлення ў Святым Духу, благаслаўленне.