З 6 па 11 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый у Тракелях.
Пілігрымка будзе доўжыцца шэсць дзён. Маршрут пілігрымкі: Гродна – Парэчча – Новы Двор – Забалаць – Радунь – Жырмуны – Тракелі.
Тыя, каму менш за 16 гадоў, могуць удзельнічаць у пілігрымцы толькі ў суправаджэнні бацькоў або апекуна. Усім, каму менш за 18 гадоў, неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў.
Бланк пісьмовага дазволу па спасылцы.
Ахвяраванне за ўдзел у пілігрымцы – 60 рублёў (можа быць большым).
Рэгістрацыя да 1 лiпеня па спасылцы.
Падрабязная інфармацыя па тэлефоне і ў Viber:
+375 29 883 28 70 Вікторыя