Skip to main content

Адбудзецца Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Будслаў

salezjane piligrimka 5З 29 чэрвеня па 5 ліпеня пройдзе Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка з Смаргоні ў Нацыянальны санктуарый у Будславе на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай.

Узрост удзельнікаў – ад 14 да 35 гадоў, стан здароўя павінен адпавядаць таму, каб ісці пяшком шэсць дзён запар.

Удзельніку неабходна мець: зручны абутак, заплечнік, рэчы асабістай гігіены, посуд, спальнік, дажджавік, палатку ці месца ў палатцы іншага ўдзельніка. Стыль адзення павінен быць сціплым.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў пілігрымцы можна па 15 чэрвеня па спасылцы.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне:

+375 29 122 32 44 ксёндз Алег Каралёў SDB