З 23 па 25 мая ў рэкалекцыйным доме пры парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курса “Назарэт”.
Рэкалекцыі маюць назву “Крочыць за Богам”, правядзе іх вядомы рэкалекцыяніст а. Аляксандр Жарнасек МІС.
Гэтыя духоўныя практыкаванні грунтуюцца не столькі на канферэнцыях, колькі на асабістай працы з атрыманым матэрыялам і Божым словам. Дынаміка курса “Назарэт” звязана з асабістымі пошукамі і працай.
Праграма:
23 мая, пятніца
18.00 – святая Імша (касцёл)
19.00 – вячэра
20.00 – адарацыя, споведзь
21.00 – уводзіны
24 мая, субота
8.00 – снеданне
9.00 – медытацыя
10.00 – першая канферэнцыя, самастойная праца
12.00 – святая Імша
13.00 – абед
15.00 – другая канферэнцыя, самастойная праца
18.00 – вячэра
20.00 – адарацыя
25 мая, нядзеля
8.00 – снеданне
8.45 – трэцяя канферэнцыя
10.00 – святая Імша
11.30 – заканчэнне рэкалекцый, “Што забіраю з сабой?”
13.00 – абед
Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 44 771 99 83 Марына