Skip to main content

Агульнабеларускія дні моладзі пройдуць у Гродне

adm start 3З 20 па 22 чэрвеня ў гродзенскай парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля адбудуцца Агульнабеларускія дні моладзі. Запрашаюцца маладыя людзі з усіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі.

“Прыбудзьце ў Гродна з розных куткоў нашай Беларусі як пілігрымы надзеі, каб засведчыць, што хочаце быць арыгіналамі, а не копіямі. Няхай Пан Езус вядзе вас за сабой і адорыць вас Сваёй маладосцю”, – адзначае ў звароце да маладых людзей біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, старшыня Камісіі па справах моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Узрост удзельнікаў – ад 16 гадоў. Кожнаму ўдзельніку неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў.

Удзельнічаць у мерапрыемстве неабходна з рэлігійнымі намерамі.

Група ўдзельнікаў ад кожнай парафіі павінна мець адказнага, якога прызначыць пробашч. Адказны павінен запоўніць анкету ўдзельнікаў.

Асабісты ўзнос кожнага ўдзельніка – 20 рублёў (існуе магчымасць вызвалення ад узносу).

З сабой мець сродкі гігіены, неабходныя лекі, дыванок, спальнік.

Уступная рэгістрацыя – з 1 да 11 мая, заканчэнне канчатковай рэгістрацыі – 10 чэрвеня. Рэгістрацыя адбываецца па электронным адрасе dnimoladzibelarusi@gmail.com або тэлефоне: +375 29 208 48 82 (айцец Віктар Бохан CSsR).

Прыезд і ад’езд адбываюцца сваім транспартам, на аўтобусе або цягніку. На чыгуначным і аўтобусным вакзалах удзельнікаў будуць чакаць валанцёры. Наконт паркоўкі для аўтобусаў і асабістага транспарту дамаўляцца з а. Віктарам Боханам.