4 мая адбудзецца пешая пілігрымка з Гродна ў Капцёўку з нагоды Дня маці.
У Капцёўцы знаходзіцца санктуарый Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай. Пілігрымка традыцыйна здзяйсняецца ў маі.
Праграма пілігрымкі:
8.30 – выхад ад капліцы парафіі Святога Духа (Альшанка)
12.00 – святая Імша ў санктуарыі
13.00-15.00 – гульні, забавы
15.00 – вяртанне на аўтобусах у Гродна