Салезіяне ксяндза Боско запрашаюць міністрантаў каталіцкіх парафій (вучняў 5-9 класаў школы) на турнір па міні-футболе “Кубак святога Дамініка Савіо”. Турнір адбудзецца ў суботу 3 мая ў Смаргоні пры парафіі св. Міхала Арханёла.
Мэты і задачы гэтага мерапрыемства – папулярызацыя футболу, зносіны і абмен досведам сярод міністрантаў.
Кожную парафію на турніры прадстаўляе каманда ў складзе 11 чалавек (10 удзельнікаў + прадстаўнік).
Каб пацвердзіць удзел у спаборніцтвах, прадстаўнікам каманд неабходна да 27 красавіка даслаць заявачны ліст ад каманды на электронны адрас donboskovec10041989@gmail.com, а арыгінал здаць да пачатку гульняў у судзейскую калегію.
Спаборніцтвы праводзяцца па кругавой сістэме.
Месцы вызначаюцца па суме ачкоў, набраных ва ўсіх матчах: па выніках гульняў паміж сабой; па розніцы забітых і прапушчаных мячоў паміж сабой; па розніцы забітых і прапушчаных мячоў ва ўсіх матчах; па большай колькасці забітых мячоў ва ўсіх матчах; пры роўнасці ўсіх паказчыкаў – серыя пенальці.
Праграма турніру:
10.00 – прыбыццё ў араторый (вул. П. Балыша, 5), рэгістрацыя
10.30 – святая Імша ў парафіяльным касцёле
11.30 – пачатак спаборніцтваў (у араторыі)
Спаборніцтвы будуць праходзіць на стадыёне “Юнацтва” (вул. П. Балыша, 4).
Працягласць гульняў: два таймы па 15 хвілін.
Агульнае кіраўніцтва і арганізацыя турніру ажыццяўляюцца кс. Артурам Ляшнеўскім SDB і членамі смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла.
Тэлефон:
+375 29 761 70 17 ксёндз Артур Ляшнеўскі (просьба пісаць у мэсэнджэры Viber і Telegram)