Skip to main content

У Вялікую сераду ў Навагрудку адбудзецца Крыжовы шлях па вуліцах горада

nawagrudak kryzowy 1216 красавіка, у Вялікую сераду, у Навагрудку адбудзецца Крыжовы шлях па вуліцах горада. Ён пачнецца ў 19.00 пасля святой Імшы.

У гэтым гістарычным горадзе Крыжовы шлях ужо стаў традыцыйным і збірае не толькі мясцовых вернікаў, але і гасцей з усёй краіны.
Крыжовыя шляхі па вуліцах гарадоў праводзяцца асабліва ў каталіцтве. Іх сутнасць заключаецца ў разважанні над Мукай Пана, яны сімвалізуюць шлях Езуса Хрыста на Галготу і складаюцца з 14 прыпынкаў. Малітвы і разважанні ў межах гэтых набажэнстваў дапамагаюць вернікам духоўна наблізіцца да евангельскіх падзей. Традыцыя праводзіць такое набажэнства ўзнікла ў Ерузалеме дзякуючы пілігрымам, якія наведвалі Via Dolorosa. Па іх прыкладзе Крыжовы шлях сталі праводзіць і ў іншых месцах.

Крыжовы шлях па вуліцах горада часта арганізуецца ў Вялікі пост, асабліва ў Вялікую пятніцу. Такое духоўнае мерапрыемства падкрэслівае прысутнасць хрысціянскай веры ў грамадскай прасторы і асвячае гэтую прастору, умацоўвае сувязь паміж вернікамі, узмацняе хрысціянскую ідэнтычнасць.