Душпастырства моладзі Гродзенскай дыяцэзіі запрашае маладых людзей да ўдзелу ў Юбілеі моладзі, які адбудзецца ў Рыме (Італія) 28 ліпеня – 3 жніўня.
У межах святкавання Юбілейнага 2025 года, аб’яўленага папам Францішкам пад дэвізам “Пілігрымы надзеі”, арганізуецца пілігрымка моладзі на сустрэчу з Пантыфікам. Святы Айцец запрашае маладых людзей з усяго свету ў Рым, заклікаючы быць “пілігрымамі надзеі”.
Узрост удзельнікаў – 18–35 гадоў.
Дата паездкі: выезд – 25 ліпеня, вяртанне – 5 жніўня.
Транспарт: аўтобус (выезд з Гродна).
Тэрмін запісу – да 27 сакавіка.
Пры падачы заяўкі неабходна падаць персанальныя звесткі, паведаміць аб наяўнасці / адсутнасці візы Шэнген (будзе магчымасць атрымаць аднаразовую візу для выезда на мерапрыемства), унесці аплату за пакет удзельніка.
Падрабязнасці па тэлефоне: (8 029) 719-04-98, кс. Яўген Амасёнак.