Skip to main content

У Гудагаі пройдуць “Дні цішыні” для дзяўчат і жанчын

девушка молитсяСёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат і жанчын на “Дні цішыні”, якія пройдуць 8-9 сакавіка ў Гудагаі.

“Дні цішыні” прызначаны для тых, хто хоча пачуць Божы голас праз цішыню і ўнутраную засяроджанасць, а таксама правесці час у супольнасці.

Сустрэча пройдзе пад назвай “Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа...”.

Ёсць магчымасць прыехаць на сустрэчу ў пятніцу 7 сакавіка.

Даехаць можна цягніком да станцыі “Гудагай” або маршруткай да Астраўца.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+375 29 884 39 67 сястра Ідалія