Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат і жанчын на “Дні цішыні” пад назвай “Свабода ў Хрысце. Як будаваць адносіны з Богам”, якія пройдуць 8-9 лютага ў Гудагаі.
Сустрэча адрасаваная тым, хто хоча слухаць Божы голас праз цішыню і ўнутраную засяроджанасць, а таксама правесці час у супольнасці.
Даехаць можна цягніком да станцыі “Гудагай” або маршруткай да Астраўца.
Ёсць магчымасць прыезду ў пятніцу 7 лютага.
Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 29 884 39 67 сястра Ідалія