Skip to main content

Рэкалекцыі для мужчын на тэму дароў Святога Духа пройдуць у Росі

prayingГрупа “Мужчыны святога Юзафа”, якая дзейнічае ў Гродне, запрашае на рэкалекцыі для мужчын “Сем дароў Святога Духа”. Рэкалекцыі пройдуць з 7 па 9 лютага ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат), у рэкалекцыйным доме Бога Айца.

Як паведамляецца на сайце групы, на рэкалекцыях можна будзе даведацца, якія ёсць дары Святога Духа, як яны дзейнічаюць у душы чалавека і якую ролю граюць у духоўным жыцці, як іх набыць і развіваць. 

Правядзе рэкалекцыі айцец кармэліт Казімір Мараўскі з Гудагая. Узрост удзельнікаў – ад 18 гадоў.

Праграма (магчымыя змены):

7 лютага, пятніца

20.00 – вячэра

21.00 – святая Імша з гаміліяй

22.00 – пытанні і адказы, знаёмства, уводзіны ў рэкалекцыі

8 лютага, субота

8.00 – ранішняя малітва, Lectio Divina

9.00 – снеданне

10.00 – канферэнцыя №1

11.15 – кава-паўза

12.00 – святая Імша з гаміліяй

13.00 – абед

13.30 – вольны час

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.15 – канферэнцыя №2

16.30 – кава-паўза

17.00 – адарацыя (з Ружанцам), магчымасць споведзі

18.30 – вячэра

20.30 – дыскусія па тэмах канферэнцый

22.00 – індывідуальная начная адарацыя (да 8 гадзін раніцы)

9 лютага, нядзеля

7.30 – ранішняя малітва, Lectio Divina

8.00 – святая Імша з гаміліяй

9.00 – снеданне

10.00 – канферэнцыя №3

11.30 – кава-паўза

12.00 – пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў

13.00 – абед

13.30 – благаслаўленне, заканчэнне

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375 29 588 34 56 Вячаслаў

+375 29 546 83 19 Аляксандр

+375 29 546 83 19 Viber, Telegram

Рэкамендаванае ахвяраванне за ўдзел, уключна з начлегам і харчаваннем, – 100 рублёў. У дадатак можна ахвяраваць любую суму рэкалекцыяністу.
З сабой па магчымасці ўзяць: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.