Skip to main content

Кармэліты запрашаюць кансэкраваных асобаў ў Гудагай

kostel067 a801 лютага, у першую суботу месяца, якая прыпадае напярэдадні свята Ахвяравання Пана, айцы кармэліты босыя і сёстры кармэліткі Дзіцятка Езуса запрашаюць усіх ахвотных кансэкраванх асобаў на адмысловую сустрэчу ў санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі.

У свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называецца таксама святам Маці Божай Грамнічнай, у Каталіцкім Касцёле адзначаецца Дзень кансэкраванага жыцця.

Гэты Дзень быў устаноўлены ў 1997 годзе Папам Янам Паўлам ІІ, сёння ўжо святым, і прысвечаны малітве за мужчын і жанчын, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу ў розных манаскіх ордэнах і кангрэгацыях, а таксама ў свецкіх інстытутах.

У гэты дзень паўсюдны Касцёл асабліва моліцца за кансэкраваных асобаў.

Праграма сустрэчы

11.00 – час на асабістую малітву;

12.00 – святая Імша;

13.00 – абед, рэкрэацыя

Ахвотных просяць загадзя паведаміць пра прысутнасць па тэл.:

+375 (33) 606 44 30 – а. Аркадзь Куляха OCD