2 лютага ў Доме культуры ў Сапоцкіне адбудзецца канцэрт калядных спеваў.
Мерапрыемства арганізуецца мясцовай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча.
Пачатак канцэрту ў 14.00, яму будзе папярэднічаць святая Імша ў сапоцкінскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, якая пачнецца ў 12.30.
Да ўдзелу ў канцэрце запрашаюцца салісты, гурты, хоры. Пра намер удзелу паведаміць да 25 студзеня пробашчу сапоцкінскай парафіі кс. Антонію Абухоўскаму па тэлефоне або электроннай пошце:
+375 29 888 18 29
У сваім паведамленні неабходна ўказаць:
• імя і прозвішча выканаўцы або назву гурта;
• колькасць спевакоў;
• назвы калядных спеваў.