Гродзенскі хоспіс “Цэнтр дапамогі жыццю” аб’яўляе збор калядных падарункаў. Яны прызначаны для дарослых пацыентаў двух хоспісаў у Гродне, стацыянара мінскага хоспіса і чатырох аддзяленняў сястрынскага догляду, а таксама тых, каго наведвае дома “Мабільны хоспіс”, падапечных Дома святога Перэгрына і дзённага цэнтра хоспіса.
Даставіць падарункі можна з чацвярга 19 снежня па суботу 21 снежня з 12 да 20 гадзін у дзённы цэнтр хоспіса па адрасе: Гродна, вул. Лялевеля, 12 (раён тытунёвай фабрыкі, цокальны паверх бізнес-цэнтра “МаРРо”).
Збіраюцца наступныя падарункі: навагоднія наборы цукерак – ад 500 г; утульныя пледы (напрыклад, з “Ами Мебель”; будзе вельмі добра, калі яны будуць з навагоднім прынтам). Хоспіс з удзячнасцю прыме падарунак і ў тым выпадку, калі гэта будзе толькі адна каробка цукерак ці адзін плед. “Для пацыентаў будзе шчасцем, што зусім незнаёмы чалавек паклапаціўся пра іх!” – запэўніваюць арганізатары.
Калі няма магчымасці перадаць падарункі, можна перавесці любую суму ахвяравання па спасылцы ў шапцы профіля @life_ _care_center