Аплаткавыя сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, пройдуць 16, 18 і 20 снежня.
У панядзелак 16 снежня сустрэча адбудзецца ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах (вул. Гальшанская, 1), у сераду 18 снежня – у парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (вул. Гастэла, 22/1), у пятніцу 20 снежня – у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне (вул. Парыжскай Камуны, 1).
Пачатак усіх сустрэч у 11.00.
Праграма сустрэч традыцыйная: прывітанне, супольная малітва Літургіі гадзінаў, аскетычная канферэнцыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, дзяленне аплаткай, аб’явы курыі, абед.
Біскуп Уладзімір Гуляй, які сёлета ўпершыню будзе ўдзельнічаць у гэтых сустрэчах у якасці пастыра Гродзенскай дыяцэзіі, сардэчна запрашае святароў і кансэкраваных асобаў.