Skip to main content

Рэкалекцыі “Духоўнасць і нутрыцыялогія” пройдуць у Навагрудку

f33f62352a3ca75b891e7e6ae70d6f59З 17 па 19 студзеня ў касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) пройдуць рэкалекцыі “Гармонія жыцця. Духоўнасць і нутрыцыялогія”. Рэкалекцыі прысвечаны каталіцкай духоўнасці і хрысціянскаму стылю жыцця, у тым ліку правільнаму харчаванню.

Арганізатары адзначаюць, што на важнасць здаровага харчавання звяртала асаблівую ўвагу яшчэ св. Хільдэгарда з Бінгена, законніца і доктар Касцёла, якая жыла ў XII стагоддзі.

Рэкалекцыі правядуць а. Віталій Сапега OP і Ірына Малочка – інтэгратыўны нутрыцыёлаг, псіхолаг, коўч, ментар нутрыцыёлагаў у Міжнародным інстытуце інтэгратыўнай нутрыцыялогіі, якая мае 10-гадовы досвед у тэматыцы здароўя і душпастыстве сем’яў Віцебскай дыяцэзіі, працы з моладдзю і сужэнскімі парамі.

Рэкалекцыі пачнуцца 17 студзеня ў 18.00.

Праграма:

17 студзеня, пятніца

“Гармонія жыцця. Нутрыцыялогія і духоўнасць (а. Віталь Сапега)

“Танны дафамін” (Ірына Малочка)

18 студзеня, субота

“Святая Хільдэгарда з Бінгена – нутрыцыёлаг ад Бога” (а. Віталь Сапега)

“Асноўныя прынцыпы рацыёну – шлях да гармоніі” (Ірына Малочка)

“Пост ці галаданне” (а. Віталь Сапега)

“Збедненыя прадукты” (Ірына Малочка)

Увечары – адказы на пытанні.

19 студзеня, нядзеля

“Уваскрасенне: уменне “паміраць” у Хрысце” (а. Віталь Сапега)

“За меншым не відаць большага. Капуста ды каша – ежа наша” (Ірына Малочка)

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне: +375 44 771 99 83