Гродзенская супольнасць “Мужчыны святога Юзафа” арганізуе адвэнтавыя рэкалекцыі, якія адбудуцца з 29 лістапада па 1 снежня ў касцёле св. Юзафа ў Оршы (Віцебская дыяцэзія).
Рэкалекцыі носяць назву “Быць сведкам евангельскага радыкалізму”.
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, запрашаючы на рэкалекцыі, адзначае: “У сённяшнім свеце, дзе так хутка абясцэньваюцца хрысціянскія каштоўнасці і высмейваецца ўсё, што некалі было святым, хрысціянам важна быць сапраўднымі сведкамі. На рэкалекцыях мы будзем разважаць аб тым, что значыць быць сведкам у сучасным свеце. Акрамя таго, важна быць не проста сведкам, а менавіта евангельскім, па прыкладу самого Хрыста і шматлікіх святых. Але быць евангельскім сведкам недастаткова – трэба быць перакананым, гэта значыцьрадыкальным, сведкам Евангелля.
На рэкалекцыях паспрабуем знайсці адказы менавіта на гэтыя пытанні і, канешне ж, дапамагчы кожнаму зрабіць канкрэтныя крокі сапраўднага сведкі евангельскага радыкалізму”.
Праграма рэкалекцый (магчымыя змены):
29 лістапада, пятніца
20.00 – вячэра
21.00 – пытанні і адказы, знаёмства, уводзіны ў рэкалекцыі
30 лістапада, субота
8.00 – ранішняя малітва, Lectio Divina (уводзіны ў малітву Божым словам)
9.00 – снеданне
10.00 – канферэнцыя №1
11.15 – кава-паўза
12.00 – святая Імша з гаміліяй
13.00 – абед
13.30 – вольны час (экскурсія па касцёле св. Юзафа)
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.15 – канферэнцыя №2
16.30 – кава-паўза
17.00 – адарацыя (з Ружанцам), магчымасць споведзі
18.30 – вячэра
20.30 – прагляд фільма
21.15 – рэха слова
22.00 – індывідуальная начная адарацыя (працягнецца да 8 гадзін наступнага дня)
1 снежня, нядзеля
7.45 – святая Імша з гаміліяй
9.00 – снеданне
10.00 – канферэнцыя №3
11.30 – кава-паўза
12.00 – рэха рэкалекцый
13.00 – абед
13.30 – благаслаўленне, заканчэнне
Адрас касцёла св. Юзафа ў Оршы: вул. Савецкая, 6.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 33 621 66 56 Віталь
+375 29 546 83 19 Аляксандр
+375 29 546 83 19 Viber, Telegram
Рэкамендаванае ахвяраванне з улікам начлегу і харчавання – 70 руб.
З сабой узяць: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.