Skip to main content

У Гродне адбудзецца благаслаўленне пляцоўкі пад будаўніцтва новага касцёла

IMG c2358f9553e3f4dd0e1398901577849b VУ нядзелю 10 лістапада ў Гродне адбудзецца благаслаўленне пляцоўкі пад будаўніцтва касцёла св. Піо, а таксама благаслаўленне крыжа.

Пляцоўка знаходзіцца на вул. В. Саяпіна, 19, мікрараён Грандзічы (скрыжаванне непадалёк будынка пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі МНС).

Імша ў межах гэтай урачыстай падзеі пачнецца ў 12.00, яе ўзначаліць біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.

Запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Парафія св. Айца Піо ў Гродне пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі атрымала 11 лютага 2000 года. Новая парафія ахоплівае мікрараён Грандзічы-2, гарадскую частку Забалаці і прылеглыя вёскі.

Апекуном парафіі абраны італьянскі капуцын, стыгматык і святы Каталіцкага Касцёла Айцец Піо з П’етрэльчыны (1887-1968), які здзівіў увесь свет сваім незвычайным жыццём і гарачай верай.

Крыж Збаўцы стаў для яго школай святарства і крыніцай любові да людзей, якіх ён спавядаў, аздараўляў і суцяшаў. Касцёл успамінае яго 23 верасня.