Skip to main content

У Навагрудку пройдзе Малітоўны кангрэс у абарону жыцця

Ладошки.jpgСайтЗ 15 па 17 лістапада ў касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбудзецца Малітоўны кангрэс у абарону жыцця.

Арганізатарамі з’яўляюцца дабрачынны фонд “Адкрытыя сэрцы”, экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і навагрудская парафія св. Арханёла Міхала

Праграма:

15 лістапада, пятніца

18.00 – святая Імша ў інтэнцыі абаронцаў жыцця

19.15 – Крыжовы шлях у інтэнцыі перапрашэння за грахі супраць жыцця і сям’і

20.00 – вячэра

20.30 – знаёмства ўдзельнікаў

22.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі перапрашэння за грахі супраць жыцця і сям’і (будзе праходзіць у капліцы да 8 гадзін наступнага дня)

16 лістапада, субота

8.00 – снеданне

9.00-13.30 – пілігрымка з Навагрудка ва Уселюб з белымі крыжамі ў інтэнцыі перапрашэння за грахі супраць жыцця і сям’і (працягласць шляху 14 км); пасля прыбыцця ва Уселюб – абед

14.00 – прывітанне ўдзельнікаў, канферэнцыя “Мацярынскі ўплыў” (кс. Віталій Цыбульскі)

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці ў санктуарыі Маці Божай Новага Жыцця; вяртанне ў Навагрудак на аўтобусе

16.00 – “Прынесці годны плён пакаяння” (Уладзіслаў Валаховіч)

16.30 – “Таямніца святой споведзі: як адкрыць яе нанова” (кс. Яўген Шымановіч)

18.00 – святая Імша з урачыстым актам перапрашэння (узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)

20.00 – урачыстая вячэра, сведчанні абаронцаў жыцця

17 лістапада, нядзеля (сустрэча беларускіх каталіцкіх шматдзетных сем’яў; удзельнічаць могуць усе)

8.00 – снеданне

9.00 – Ружанец у абарону жыцця

10.00 – святая Імша

11.30 – перапынак на каву

12.00 – круглы стол “Тэлефон і выхаванне. Асабісты вопыт” (Андрэй Місан, Раман Рамановіч, Віталій Драздовіч)

14.00 – абед

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.15 – “Выхаванне боязі Божай” (Наталля Недбайла, Уладіслаў Валаховіч)

16.00 – “Псіхалогія, духоўнасць, споведзь” (Іван Пузанаў)

Запіс па тэлефоне:

+375 29 812 22 76 (Viber, WhatsApp)

Зарэгістравацца можна па спасылцы.

Рэкамендаванае ахвяранне за ўдзел у кангрэсе – 30 рублёў ад аднаго ўдзельніка ці сям’і. Ахвяраванне за пражыванне і харчаванне – 40 рублёў за адзін дзень з начлегам ці 70 рублёў за двое сутак.

Для дзяцей дашкольнага ўзросту ўдзел бясплатны, для старэйшых – палова ад сумы, якую ўносяць дарослыя.

Для малодшых дзяцей на мерапрыемстве будуць няні, для старэйшых – аніматары. Плануецца асобная дзіцячая праграма, пры спрыяльных умовах надвор’я – з прагулкамі на свежым паветры.