У суботу 26 кастрычніка адбудзецца інгрэс біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя – яго ўрачысты ўваход у катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Інгрэс азначае афіцыйнае распачацце служэння новага біскупа ў дыяцэзіі.
Пачатак у 12.00.
Тыя, хто не зможа асабіста ўдзельнічаць ва ўрачыстай Імшы, могуць далучыцца да супольнай малітвы дзякуючы трансляцыі па канале катэдральнай парафіі на YouTube.