Skip to main content

Пад Навагрудкам пройдзе валанцёрскі суботнік па расчыстцы руінаў касцёла

subotnik25-26 кастрычніка пад Навагрудкам адбудзецца валанцёрскі суботнік. Запрашаюцца ўсе ахвотныя валанцёры з усёй Беларусі.

Мэта суботніка – расчысціць руіны касцёла каля в. Суляцічы пад Навагрудкам. Касцёл быў пабудаваны ў пачатку ХІХ ст. ва ўнікальным для Беларусі егіпецкім архітэктурным стылі, у гады ваяўнічага атэізму быў зруйнаваны.

“Для ўсіх неабыякавых людзей ёсць унікальная магчымасць зрабіць добрую справу – уратаваць ад забыцця святое месца і след гістарычнай культурнай спадчыны нашай краіны, – адзначаюць арганізатары. – Запрашаем і разлічваем на вашую салідарнасць!”

Удзельнічаць у суботніку можна два дні або адзін. З сабой неабходна мець які-небудзь працоўны інструмент: бензапілу, сякеру, пілу звычайную, граблі, трымер з кругам (з лескай не трэба), торбы для смецця і г.д.

Суботнік праводзіцца сумесна з валанцёрамі і пры інфармацыйнай падтрымцы “Радыё Марыя Беларусь”.

Паведаміць пра ўдзел і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне:

+375 44 771 99 83 Марына