З 25 па 27 кастрычніка ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (вул. Курчатава, 41) пройдзе евангелізацыйны курс “Новае жыццё”.
Як паведамляюць арганізатары, мэта курса – наблізіць да ўдзельнікаў жыццё Хрыста і адкрыць сучасны вобраз свецкага католіка, а сродкамі для гэтага будуць абвяшчэнне керыгмы, евангелізацыйны запал і сведчанне супольнасці.
У пятніцу 25 кастрычніка курс будзе працягвацца з 20 да 22 гадзін, 26 кастрычніка – з 9.30 да 18.30, у нядзелю 27 кастрычніка – з 9.30 да 15.00.
Кошт удзелу – 45 руб.
Ёсць магчымасць начлегу.
Звяртацца па тэлефоне:
+375 29 588 59 36 айцец Андрэй
Папярэдні запіс на ўдзел у курсе абавязковы. Запіс і атрыманне падрабязнай інфармацыі па тэлефоне:
+375 29 288 70 44 Наталля