Skip to main content

У гродзенскай катэдры адбудзецца Імша падзякі за служэнне біскупа Аляксандра Кашкевіча

jubilej biskup 1019 кастрычніка ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбудзецца Імша падзякі за пастырскае служэнне біскупа Аляксандра Кашкевіча ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Пачатак Імшы ў 12.00, узначаліць яе сам біскуп эмерыт.

У сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту іерарх згодна з кан. 401 § 1 Кодэкса кананічнага права быў звольнены Папам Францішкам з пасады біскупа Гродзенскага і сышоў на пенсію.

Новы біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае духавенства, кансэкраваных асобаў і вернікаў дыяцэзіі, узяўшы ўдзел у гэтай Імшы, супольна падзякаваць за асобу і служэнне біскупа Аляксандра.

У сваім паведамленні з гэтай нагоды біскуп адзначае: “Мы як дыяцэзіяльная супольнасць удзячныя нашаму першаму Пастыру за больш чым 33-гадовае служэнне, якое ён выконваў з вялікай стараннасцю, руплівасцю і асабістай адданасцю і якое ўпісалася залатымі літарамі ў найноўшую гісторыю Касцёла на Гродзеншчыне”.