Skip to main content

Рэкалекцыі курса “Назарэт” пройдуць у Навагрудку

nawagrudakЗ 18 па 20 кастрычніка ў парафіяльным доме пры парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі курса “Назарэт”.

Правядзе духоўныя практыкаванні кс. Аляксандр Жарнасек МІС.

Рэкалекцыі курса “Назарэт” грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы з атрыманым матэрыялам і Божым словам падчас гэтых рэкалекцый. Дынаміка курса звязана з асабістымі пошукамі і працай.

Праграма:

18 кастрычніка, пятніца

18.00 – святая Імша (касцёл)

19.00 – вячэра

20.00 – адарацыя, споведзь

21.00 – уводзіны

19 кастрычніка, субота

8.00 – снеданне

9.00 – медытацыя

10.00 – першая канферэнцыя, самастойная праца

12.00 – святая Імша

13.00 – абед

15.00 – другая канферэнцыя, самастойная праца

18.00 – вячэра

20.00 – адарацыя

20 кастрычніка, нядзеля

8.00 – снеданне

8.45 – трэцяя канферэнцыя

10.00 – святая Імша

11.30 – заканчэнне, “Што забіраю з сабой?”

13.00 – абед

Па падрабязную інфармацыю і для запісу звяртацца па тэлефоне:

+375 44 771 99 83 – Марына