Skip to main content

Летняя Акадэмія EWTN запрашае ўдзельнікаў

3 fon minЗ 21 па 31 ліпеня 2025 г. у Рыме будзе праходзіць Летняя Акадэмія EWTN. Найбуйнейшае ў свеце рэлігійнае мас-медыя EWTN запрашае каталіцкіх журналістаў і інфлюэнсераў да ўдзелу.

Удзельнікі атрымаюць магчымасць пераняць вопыт прафесіяналаў у галіне СМІ і ў вядучых касцёльных лідараў, адпрацаваць і ўмацаваць навыкі сторытэлінгу і відэамантажу. Прадугледжана і рэкрэацыйная праграма.

Крытэрыі:

- узрост ад 21 да 35 гадоў;

- валоданне англійскай мовай;

- адукацыя або досвед працы ў каталіцкіх СМІ розных напрамкаў, камунікацыях ці падобных сферах.

Арганізатары пакрываюць усе расходы: пералёт, пражыванне і харчаванне, пры неабходнасці дапамагаюць у адкрыцці візы.

Усе падрабязнасці па спасылцы.

Для ўдзелу трэба адправіць заяўку.

Удзельнікам, якім патрабуецца віза, заяўку неабходна адправіць да 10 снежня.