У нядзелю 15 верасня ў касцёл св. Арханёла Міхала ў Навагрудку будзе ўрачыста ўнесена рэпліка гістарычнага абраза Маці Божай Навагрудскай (замкавай).
Унясенне іконы адбудзецца а 10-й гадзіне.
Затым адбудзецца яе благаслаўленне і змяшчэнне ў бакавым алтары касцёла.
Стварэнне рэплікі гістарычнага замкавага абраза было прымеркавана да святкавання юбілею 400-годдзя навагрудскага касцёла. Яна стваралася на падставе навуковых пошукаў гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў, між іншым М. Нікалаева. Працы вяліся на працягу некалькіх месяцаў мастаком і іканапісцам А. Сафронавай.
Стварэнне рэплікі абраза, пра які ў адным са сваіх паэтычных твораў узгадвае А. Міцкевіч, з’яўляецца спробай вярнуць Навагрудку згубленую хрысціянскую спадчыну.