Skip to main content

Кармэліты босыя запрашаюць на Крыжовы шлях на гудагайскай Кальварыі

gudagaj15 верасня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) з нагоды свята Узвышэння Святога Крыжа адбудзецца набажэнства Крыжовага шляху.

Кармэліты босыя, якія служаць у санктуарыі, запрашаюць на супольную малітву ўсіх ахвотных.

Крыжовы шлях на гудагайскай Кальварыі распачнецца ў 12.30. Яму будуць папярэднічаць Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, пачатак якіх у 11.00, і святая Імша, якая распачнецца ў 11.30.