Skip to main content

У Гудагаі адзначаць адпустовую ўрачыстасць Нараджэння Маці Божай

hudagajАйцы кармэліты босыя, якія нясуць служэнне ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат), ад імя мясцовых вернікаў запрашаюць на адпустовую ўрачыстасць Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, якая адбудзецца 8 верасня.

У кляштарнай хроніцы Кармэля ў Гудагаі запісана, што менавіта «8 верасня 1764 года ў гудагайскі касцёл быў урачыста ўнесены цудадзейны абраз Багародзіцы, які на гэтай зямлі ўшаноўваецца як славуты ласкамі ўжо больш за сто гадоў».

Адпустовая ўрачыстасць — добрая нагода падзякаваць Пану Богу за 260 гадоў прысутнасці цудадзейнага абраза Панны Марыі ў мясцовым касцёле, а таксама за столькі ж гадоў з пачатку служэння кармэлітаў босых у Гудагаі.

Праграма:

11.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны;

11.30 – святая Імша з працэсіяй (узначаліць цэлебрацыю ксёндз Ян Варанецкі, пробашч парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах);

13.00 – святая Імша на польскай мове (узначаліць цэлебрацыю айцец Ігнат Падарэцкі OCD).

Падчас набажэнстваў будзе спяваць хор парафіі Перамянення Пана ў Новай Мышы (Пінская дыяцэзія).