Skip to main content

Ружанцовы кангрэс, які пройдзе ў Магілёве, чакае ўдзельнікаў

rosary5 кастрычніка ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве (вул. Камсамольская, 4) адбудзецца VIІІ Ружанцовы кангрэс “Марыя і Ружанец у францішканскай духоўнасці”. Кангрэс пройдзе ў 30-годдзе існавання ў Беларусі “Легіёну Марыі”.

Правядзенне Ружанцовага кангрэса ў магілёўскай катэдры на пачатку кастрычніка – месяца, асабліва прысвечанага ў Касцёле Маці Божай, – ужо стала традыцыяй. Кангрэс праводзіцца па ініцыятыве айцоў дамініканаў. Мэта сёлетняга кангрэса – паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы.

Даклады ў межах кангрэса падрыхтуюць прадстаўнікі трох галін Ордэну францішканаў. На мерапрыемстве будзе выказана падзяка Богу за 30 гадоў існавання ў Беларусі “Легіёну Марыі”.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвотных, асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў і “Легіёну Марыі”. Таксама арганізатары просяць аб малітве ў інтэнцыі добрых плёнаў кангрэса.

Для ўдзелу неабходна да 1 кастрычніка зарэгістравацца, падаўшы інфармацыю пра ўдзельнікаў:

- імя, прозвішча;

- населены пункт, парафія;

- колькасць асоб, якія будуць удзельнічаць у кангрэсе;

- кантактны нумар тэлефона.

Інфармацыю падаць а. Раману Шульцу ОР па тэлефоне ці электронным адрасе:

+375 29 291 92 11 (Viber, Telegram)

e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.

Праграма кангрэса:

9.30-10.15 – рэгістрацыя ўдзельнікаў

10.20 – адкрыццё кангрэса

10.30-11.10 – даклад а. Юрыя Находкі OCD “Роля Маці Божай і ружанцовай малітвы ў фармацыі і апостальстве легіянераў Марыі”

11.15-11.55 – даклад а. Стэфана Пупейкі OFM “Марыйная духоўнасць у жыцці св. Францішка Асізскага”

(пасля дакладаў – магчымасць задаць пытанні, дыскусія, размова)

12.15-13.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец

13.00-14.00 – сумеснае фота, абед

14.00-14.40 – даклад а. Андрэя Багдановіча OFMCap “Марыя і Ружанец у жыцці францішканаў капуцынаў”

14.40-15.20 – даклад a. Яўгена Голуба OFMConv “Беззаганная ў думцы і жыцці св. Максімільяна Марыі Кольбэ і францішканскай канвентуальнай традыцыі”

(пасля дакладаў – магчымасць задаць пытанні, дыскусія, размова)

15.30-16.00 – перапынак

16.00-16.30 – сведчанні пра плён Ружанцовых кангрэсаў у Магілёве і ружанцовай малітвы

16.30 – падрыхтоўка да святой Імшы

17.00 – святая Імша на завяршэнне кангрэса на чале з біскупам Андрэем Зноскам