Skip to main content

У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі пакаяння за Беларусь

dlaczego krzyz stal sie symbolem chrzescijanstwa wywiadЗ 30 жніўня па 1 верасня ў касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудуцца рэкалекцыі пакаяння за Беларусь. Да ўдзелу запрашаюцца свецкія вернікі, духавенства, кансэкраваныя асобы.

Натхненнем да гэтых адмысловых духоўных практыкаванняў сталі фацімскія аб’яўленні Маці Божай. У гэтых аб’яўленнях, якія адбываліся ў неспакойны час вайны і рэвалюцый, Панна Марыя заклікала да пакаяння і навяртання.

У праграме рэкалекцый будуць дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пілігрымка пакаяння ва Уселюб да Маці Божай Новага Жыцця, Крыжовы шлях і іншыя набажэнствы.

Тэлефон для запісу і атрымання дадатковай інфармацыі:

+375 44 771 99 83 Марына

Удзельнікам прапануецца: здзяйсняць у час рэкалекцый пост на вадзе або на вадзе і хлебе; скласці пакаяннае матэрыяльнае ахвяраванне за сябе на духоўныя мэты; добра падрыхтавацца да споведзі.

Кожны ўдзельнік павінен мець з сабой Біблію і ружанец.

Праграма рэкалекцый:

30 жніўня, пятніца

18:00 – святая Імша

19:30 – вячэра

20:00 – канферэнцыя аб патрэбе экспіяцыі за грахі і нявернасць (малітва прыніжэння (prostratio perfectae), тлумачэнне ў некалькіх словах)

21:00 – Крыжовы шлях пакаяння

23:30 – малітва прыніжэння, пачатак усяночнай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту

31 жніўня, субота

8:00 – супольнае заканчэнне начной адарацыі

8:30 – сняданак

10:00 – “Актуальнасць Фацімскага паслання адносна перапрашэння Бога за чалавечыя грахі і знявагі”

11:00 – Гадзінкі да Маці Божай

12:00 – “Анёл Панскі”

12:30 – абед

13:30 – пілігрымка пакаяння ва Уселюб (магчымасць споведзі; Вяночак да Божай Міласэрнасці; канферэнцыя пра Ружанец і яго моц; Ружанец)

18:00 – святая Імша ў інтэнцыях вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве

19:30 – вячэра

20:30 – супольная малітва ўдзячнасці і праслаўлення ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту

22:00 – пакаянная працэсія вакол касцёла са свечкамі

23:00 – начная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

1 верасня, нядзеля

7:30 – заканчэнне начной адарацыі

8:00 – сняданак

8:45 – канферэнцыя пра вартасць удзячнасці Богу

10:00 – святая Імша падзякі, заканчэнне