24 жніўня ў касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах адбудуцца рэкалекцыі “Быць пракажоным”.
Пра аздараўленне пракажонага апавядаецца ў некалькіх месцах Евангелля. Вядома, што гэтая цяжкая хвароба была ў тыя часы невылечнай, а таксама вядома пра яе маральныя і духоўныя наступствы: хворы на праказу жыў у выгнанні з грамадства, яму нельга было ні з кім кантактаваць.
“На гэтых рэкалекцыях мы закранем тэму сваёй уласнай, жыццёвай “праказы”, – паведамляюць арганізатары. – Можа, я ізаляваны ў гэтай “праказе” ўжо даўно, а можа, сам ізалюю сябе ад іншых. Часам у ёй я ахвяра, а часам сам раблю сябе ахвярай. Часта я гуляю ролю і сам не заўважаю, якую, а гэтых роляў у жыцці шмат. І, канешне, мы паспрабуем знайсці прычыны, чаму існуюць нашы фізічныя балячкі, – а гэтыя прычыны таксама хаваюцца ў закрытасці, самотнасці, ізаляцыі, уцяканні ад іншых, маніпуляцыях”.
Праграма рэкалекцый:
11.00 – канферэнцыя
12.00 – перапынак
12.45 – канферэнцыя
13.30 – абед
15.00 – канферэнцыя і споведзь
17.00 – святая Імша, пасля – малітва аб аздараўленні і вызваленні
Папярэдні запіс абавязковы.
Для запісу неабходна выслаць сваё імя і прозвішча на нумар у Viber:
+375 29 586 39 16