26 жніўня ў Слоніме адбудзецца XX Юбілейны турнір па міні-футболе “Памяці святога Яна Паўла II”. Запрашаюцца каманды рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.
Удзельнікі падзяляюцца па катэгорыях: “А” – малодшая, вучні 5-7 класаў школы; “В” – сярэдняя, вучні 8-11 класаў; “С” – старэйшая, ад 17 гадоў.
Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі ў адной катэгорыі – 8 чалавек.
Кожнай камандзе неабходна запоўніць фармуляр на ўдзел, засведчыць яго подпісам і пячаткай пробашча і даслаць у электронным выглядзе на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або прывезці з сабой.
Пры рэгістрацыі кожны ўдзельнік павінен мець пашпарт альбо яго ксеракопію.
Усе футбольныя матчы будуць праходзіць на полі са штучным пакрыццём стадыёна ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” (пляцоўкі 20х40 м).
Падчас гульні на полі могуць знаходзіцца 4 палявыя гульцы і адзін брамнік.
Замены – неабмежаваная колькасць.
Час гульні – два таймы па 10 хвілін.
Запісацца можна да 20 жніўня па тэлефонах:
+375 29 319 54 65 (Velcom); +375 33 624 35 22 (MTС) – кс. Артур Малафей, арганізатар
Прaграма турнiру:
9.00 – прыбыццё каманд (касцёл святога апостала Андрэя, Слонім, плошча Льва Сапегі, 1)
10.00 – святая Iмша (касцёл святога апостала Андрэя)
11.30 – футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”)
13.30-14.00 – абед (стадыён ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”)
14.00-17.30 – футбол (стадыён ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”)
18.30 – уручэнне ўзнагарод