15 жніўня адбудзецца аднадзённая пешая пілігрымка з Іўя на фэст у Дудах.
Пілігрымка выйдзе а 12-й гадзіне ад касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла. Шлях зойме не больш за дзве гадзіны, пілігрымы пройдуць каля шасці кіламетраў.
Святая Імша ў Дудах распачнецца ў 14.00.
Фэст у Дудах праходзіць штогод 15 жніўня з нагоды ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ён з’яўляецца даўняй традыцыяй Іўеўшчыны з амаль пяцісотгадовай гісторыяй. Да абраза Маці Божай у драўлянай вясковай святыні здаўна імкнуцца трапіць шматлікія вернікі з наваколля.