З 16 па 18 жніўня ў рэкалекцыйным доме пры касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі для мужчын на тэму “Вера – ад пачутага, а пачутае – праз слова Хрыста” (Рым 10, 17).
На рэкалекцыях будуць разважаць над зместам Паслання апостала Паўла да Рымлянаў. “Гэтае пасланне – заклік да ўсіх веруючых, каб яны навучыліся ў першую чаргу не навяртаць і прапаведаваць, а слухаць і жыць Езусам. Таму вельмі важна слухаць Божае слова, вучыцца паслухмянасці Хрысту, не гаварыць, а жыць новым жыццём у Духу”, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый.
Узрост удзельнікаў – ад 18 гадоў.
Правядзе рэкалекцыі кс. Віталій Сідорка, пробашч лідскай парафіі св. Юзафа, Рамесніка, і благаслаўлёных навагрудскіх мучаніц. Арганізатары – гродзенская супольнасць “Мужчыны святога Юзафа”.
Ахвяраванне за ўдзел (з улікам начлегу і харчавання) – 90 рублёў + добраахвотнае ахвяраванне для рэкалекцыяніста.
З сабой мець Біблію, нататнік, ручку.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 29 588 34 56 Вячаслаў
+375 29 546 83 19 Аляксандр
+375 29 546 83 19 Viber, Telegram