З 19 па 21 ліпеня пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудуцца рэкалекцыі “Бог прамаўляе ў цішыні”.
Гэтыя рэкалекцыі прызначаны для тых, хто хоча адарвацца ад штодзённай бытавой мітусні і ў поўнай цішыні пабыць сам-насам і з Богам, без мабільных тэлефонаў і доступу ў інтэрнэт. Рэкалекцыі цішыні чымсьці нагадваюць ігнацыянскія рэкалекцыі і прадугледжваюць індывідуальную працу з Божым словам, штодзённы рахунак сумлення, святую Імшу і адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, а таксама, калі будзе такая патрэба, споведзь або духоўную размову са святаром.
Запіс па тэлефоне:
+375 44 771 99 83 Марына