Skip to main content

Фестываль “Novafest” пройдзе ва Уселюбе

nowawest3 жніўня ў парафіі св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) адбудзецца фестываль-рэкалекцыі “Novafest”.

Тэма сёлетняга фестывалю – новае жыццё, біблійны падмурак тэмы – словы з Евангелля “Аднавіце дух вашага розуму і апраніцеся ў новага чалавека” (пар. Эф 4, 24). Спікеры будуць дапамагаць удзельнікам знайсці адказы на розныя пытанні, у тым ліку: “Што азначае “новае жыццё” для хрысціяніна?”, “Што значыць “адкінуць старога чалавека” і “апрануцца ў новага”?”, “Ці з’яўляюся я новым чалавекам або хачу быць ім?” Спікерамі будуць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, кс. Яўген Амасёнак, а. Яўген Голуб OFM Conv, кс. Віталій Цыбульскі.

Фестываль можна наведаць з дзецьмі. У гэтым годзе малодшых удзельнікаў чакаюць пляцоўкі для гульняў і розныя цікавыя заняткі.

Традыцыйна будзе працаваць “Казіміраўская пошта”, з дапамогай якой можна будзе парадаваць сваіх блізкіх малітоўным прывітаннем.

Праграма фестывалю:

10.00 – рэгістрацыя, спевы ў духу супольнасці “Taize”

11.00 – святая Імша

13.00 – канферэнцыя “Аднавіце дух вашага розуму і апраніцеся ў новага чалавека” (кс. Яўген Амасёнак)

14.00 – абед, асабісты час

15.00 – малітва спевам каля алтара Маці Божай Новага Жыцця

15.30 – канферэнцыя “З Марыяй да новага жыцця” (а. Яўген Голуб OFM Conv)

17.00 – сведчанні

19.00 – Крыжовы шлях суцяшэння

20.30 – адарацыя; малітва аздараўлення

22.00 – благаслаўленне

Для ўдзелу трэба зарэгістравацца па спасылцы.

або па тэлефоне: +375 29 124 07 39 Ірына (Telegram, Viber)

Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, аг. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.

Арганізатары прапануюць перавозку ўдзельнікаў фестывалю па маршрутах Мінск – Уселюб – Мінск, Гродна – Уселюб – Гродна.

За навінамі фестывалю можна сачыць на сайце novafest.by і ў Іnstagram.