Skip to main content

Арганізуецца пілігрымка да месца смерці бл. Мар’яны Бярнацкай

jubilej naumowicze 4420 ліпеня вырушыць пешая пілігрымка Гродна – Адамавічы – форт №2 (Навумавічы) да месца спачыну жыхароў Гродна і Ліпска, расстраляных у ліпені 1943 года. Сярод ахвяр Другой сусветнай вайны была і бл. Мар’яна Бярнацкая.

Пілігрымка адправіцца з гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у 11:30.

На месцы трагедыі ў 18:00 адбудзецца св. Імша ў памяць аб загінулых.

Ёсць магчымасць даехаць на Форт №2 на аўтобусе ад прыпынку грамадскага транспарту ля крамы “Баторыя”. Ад’езд у 17:00. Пасля заканчэння св. Імшы пілігрымы вяртаюцца ў Гродна (аплата за транспарт добраахвотная).