Skip to main content

У Гродне адбудзецца арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў

piigrimka w trokeli 852 ліпеня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) пройдзе арганізацыйная сустрэча для ўдзельнікаў пілігрымкі “Гродна – Тракелі”.

Яна распачнецца пасля св. Імшы ў 19.00.

“Хвала Хрысту! Любыя пілігрымы, жадаю ўсім вам добрага настрою на падрыхтоўку да пешага паломніцтва ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў. Будзьце адважнымі, не бойцеся цяжкасцей! Езус і Марыя будуць весці нас у гэтай дарозе. Памятаю пра ўсіх у малітве. Няхай Бог вам бласлаўляе!” – гаворыць кс. канонік Антоній Грэмза, арганізатар пілігрымкі з Гродна ў Тракелі.

Святар запрашае паломнікаў на супольную Эўхарыстыю, пасля якой будуць абмеркаваны ўсе арганізацыйныя пытанні і моманты.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі