У бліжэйшую суботу, 29 чэрвеня, іўеўская парафія адзначыць урачыстасць сваіх нябесных апекуноў – святых апосталаў Пятра і Паўла.
Парафіяльны фэст распачнецца святой Імшой а 10-й гадзіне. Затым адбудзецца эўхарыстычная працэсія вакол касцёла. Далей пройдзе канцэрт хору “Край Радзімы” з горада Баранавічы.
У 14.00 пачнецца Эўхарыстыя, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На ёй будзе ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі, які прымуць каля ста парафіян.
У 18 гадзін адбудзецца яшчэ адна Імша.