Skip to main content

Каталіцкая моладзь з усёй краіны запрашаецца на Агульнабеларускія дні моладзі

adm start 1З нагоды юбілею 25-годдзя з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі каталіцкая моладзь з усёй краіны запрашаецца на IV Агульнабеларускія дні моладзі. Яны пройдуць з 19 па 21 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе (Віцебская дыяцэзія).

Дні моладзі пачнуцца 19 ліпеня ў 15 гадзін, завершацца 21 ліпеня абедам у 14 гадзін.

Рэгістрацыя працягваецца да 10 ліпеня ўключна.

Узрост удзельнікаў – ад 16 гадоў. Удзельнікам да 18 гадоў неабходна прадставіць на мерапрыемстве пісьмовы дазвол ад бацькоў.

Для рэгістрацыі неабходна запоўніць форму:

для запісу групы.

для індывідуальнага запісу.

Начлег прадугледжаны ў школе. Кожнаму ўдзельніку неабходна мець турыстычны дыванок (карымат) і спальнік. Таксама можна будзе пераначаваць у сваім намёце каля касцёла.

Рэкамендаванае ахвяраванне за ўдзел – 25 руб.

З пытаннямі звяртацца па тэлефоне:

+375 29 566 48 33 (WhatsApp, Viber) – кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі