Skip to main content

У Тракелі на дыяцэзіяльны фэст вырушыць пешая пілігрымка Іўеўскага дэканату

iue piligrimka 1З 10 па 12 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Іўеўскага дэканату ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях. Пілігрымка прымеркавана да традыцыйнага дыяцэзіяльнага Тракельскага фэсту, які пройдзе з 12 па 14 ліпеня.

Пілігрымка вырушыць з касцёла святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах. У першы дзень яна пройдзе праз Дуды ў Іўе, у другі – з Іўя праз Ліпнішкі ў Геранёны, у трэці – з Геранён у Тракелі. Агульная працягласць шляху складзе 60 км.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў пілігрымцы можна, запоўніўшы форму.

Дзецям і падлеткам (да 18 гадоў) для ўдзелу неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў.

Адказны за пілігрымку – кс. Андрэй Каўшук.