Skip to main content

2 ліпеня ў Тракелях пройдзе парафіяльны фэст

trok2 ліпеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца традыцыйны парафіяльны фэст у гонар Маці Божай Тракельскай.

У праграме фэсту будзе ўрачыстая Імша з магчымасцю атрымання адпусту.

Праграма:

10.00 – святая Імша

12.00 – Ружанец (Радасная частка)

13.00 – святая Імша

14.00 – канцэрт і пачастунак

19.00 – святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)

21.00 – Марыйны заклік

Пробашч тракельскай парафіі i кусташ санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі ад імя парафіянаў сардэчна запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да супольнага святкавання.