Skip to main content

У Мікелеўшчыне памоляцца за кс. каноніка Рышарда Якубца ў 30-ы дзень смерці

ks ryszard 2022 чэрвеня ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі кс. каноніка Рышарда Якубца ў 30-ы дзень яго смерці.

Пачатак у 12.00.

Духавенства, законныя сёстры і свецкія вернікі запрашаюцца на Імшу, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa.

Ксёндз канонік Рышард Якубец нарадзіўся 23 сакавіка 1961 г. Паходзіў з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Струбніцы (Мастоўскі дэканат). Прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму 31 мая 1987 г. у Рызе біскуп Яніс Цакулс.

Пасля пасвячэння служыў на працягу года ў Латвіі, затым вярнуўся ў Беларусь. Быў вікарыем у парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску, таксама служыў сярод іншага ў Шчучыне, Каменцы, Дзембраве.

Прычыніўся да аднаўлення знішчанага касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла ў Ражанцы і будаўніцтва двух новых касцёлаў: Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах і св. Яна Хрысціцеля ў Правых Мастах.

З 1992 г. да смерці быў пробашчам парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне. Шмат гадоў быў дэканам Мастоўскага дэканату.

Адышоў у вечнасць 22 мая ў шпіталі ў Гродне.