8 чэрвеня дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы нашых сем’яў у Тракелях запрашае дзяцей з усёй Гродзенскай дыяцэзіі, якія ў гэтым годзе прыступілі да Першай Камуніі, на сустрэчу.
У санктуарыі перад абліччам Нябеснай Мамы дзеці, якія сёлета ўпершыню прынялі у свае сэрцы Езуса, змогуць падзякаваць за гэты дар, папрасіць аб святасці і ўзрастанні ў ласцы Божай.
Праграма сустрэчы:
10.30 – прыбыццё, рэгістрацыя
11.00 – чайны перапынак
12.00 – святая Імша
13.00 – Ружанец
14.00 – абед
15.00 – забаўляльная праграма, актыўныя гульні
16.00 – танцы
16.30 – сумесная малітва; агульны фотаздымак; ад’езд
Тэлефоны для запісу:
+375 29 289 36 38 ксёндз канонік Юрый Бяганскі
+375 29 780 92 23 Марына