Skip to main content

Рэкалекцыі “Ад пакутаў да аздараўлення” пройдуць у Мастах

mosty15 чэрвеня ў касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах адбудуцца рэкалекцыі пад назвай “Ад пакутаў да аздараўлення”.

“Часта людзі скардзяцца, што шмат разоў адракаліся ад зла і наступстваў граху, шмат моляцца, але далей за дэпрэсію ў іх нічога не змяняецца, яны не чуюць Бога, хоць і хочуць быць шчаслівымі, любіць і дарыць любоў, – адзначае арганізатар рэкалекцый. – Я пачаў паглыбляцца ў такую тэму: скажы, на што ты хварэеш, і я скажу, што ты не перажыў. Значыць, мы не перажылі ці перажылі самотна, у адасобленасці, свае эмоцыі, страхі, стрэсы, канфлікты, трагічныя сітуацыі, смерць блізкіх.

Мне пашанцавала, бо ў мяне пры вывучэнні гэтых тэм адразу адбываецца практыка, а менавіта індывідуальныя споведзі і малітвы. І вельмі наглядна бачна на прыкладзе многіх людзей, дзе хаваюцца карані іх хваробаў, страхаў, нізкай самаацэнкі, разводаў у сем’ях.

Для ўсіх пытанняў ці хваробаў нельга знайсці ідэальнага рашэння, бо аднаўленне і аздараўленне – гэта праца чалавека над сабой, канешне, з Панам Богам.

А як часта ў нас бывае пачуццё віны, як шмат комплексаў і страхаў!

Пра ўсё гэта мы і будзем размаўляць на рэкалекцыях”.

Запіс па нумары тэлефона (Viber):

+375 29 586 39 16 ксёндз Віктар

Праграма:

11.00 – першая канферэнцыя

12.30 – другая канферэнцыя

13.30 – перапынак на абед

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці; трэцяя канферэнцыя

17.00 – святая Імша; адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту