З чэрвеня па верасень у касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудуцца канцэрты ў межах фестывалю акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi”.
Уваход на ўсе канцэрты вольны.
Праграма:
8 чэрвеня, 19.00 – камерны ансамбль (Мінск): Аляксандра Машуціна – арган, Сафія Голуб – скрыпка, Вольга Булахава – віяланчэль, Стэфан Булахаў – віяланчэль, Мірон Булахаў – скрыпка
22 чэрвеня, 19.00 – канцэрт у крыпце касцёла: Дзмітрый Зубаў (Санкт-Пецярбург/Мінск) – спінэт
20 ліпеня, 19.00 – Іна Шпілеўская (Наваполацк) – арган, Вікторыя Малюціна (Мінск) – вакал
3 жніўня, 19.00 – Кацярына Іванова (Віцебск) – арган, Анастасія Міклаш (Баранавічы) – флейта
18 жніўня, 19.00 – камерны ансамбль з двума клавесінамі (Мінск): Калініка Мядзведзева – клавесін, Аляксандр Бурдзялёў – клавесін, Наталля Мурзіна – флейта, Вольга Федарынчык – скрыпка
7 верасня, 19.00 – Варвара Царук (Мінск) – арган, Вераніка Чарняўская (Мінск) – вакал
21 верасня, 19.00 – ансамбль старадаўняй музыкі “Amarillis” (Мінск): Ганна Лабкоўская – арган, Юлія Бурдзялёва – вакал, Пётр Навуменка – кларнет