З 7 па 9 чэрвеня ў рэкалекцыйным доме “Міласэрнасць” у Сапоцкіне адбудзецца курс “Ратаваць ці ратавацца”. Удзельнікі будуць знаёміцца з праблемай сузалежнасці разам са святаром.
“Калі чалавек п’е, то перажывае пекла. Але яшчэ цяжэй ягонай сям’і, таму што яна перажывае гэтае пекла на цвярозую галаву”, – адзначаюць арганізатары мерапрыемства.
Курс правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС. Пачатак 7 чэрвеня ў 18.00, заканчэнне 9 чэрвеня каля 13.00.
Запіс да 5 чэрвеня па тэлефоне:
+375 29 784 09 48 Ірэна